У Гомелі цырульніца пакінула без валасоў сваю кліентку
У Гомелі цырульніца-прадпрымальніца пазбавіла сваю кліентку, якая звярнулася за паслугай меліравання, валасоў. Дзяўчыне давялося праходзіць курс рэабілітацыі. Распачатая крымінальная справа.
Вось што паведаміў Еўрарадыё начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Ігар Грышкевіч:
"Жанчына рэальна нанесла хімічныя апёкі трэцяй ступені 16-гадовай дзяўчыне. У адносінах цырульніцы распачатая крымінальная справа, праводзіцца праверка".
Высветлілася, што дзяўчына рабіла меліраванне ўпершыню. У выніку моцнай алергічнай рэакцыі яна засталася без валасоў.
Ігар Грышкевіч кажа, што гэтае здарэнне - вельмі рэдкі выпадак, прынамсі, для Гомельскай вобласці.