У Гомелі двухгадовая дзяўчынка абварылася кіпнем

Двухгадовая дзяўчынка ў Гомелі абварылася кіпнем і трапіла ў лякарню з апёкамі другой і трэцяй ступені. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця вывернула на сябе каструлю з гарачай вадой, якая стаяла на газавай пліце. У малой траўмаваныя твар, шыя, надплеччы, грудзь і кісці рук — цяпер ён аказваюць медыцынскую дапамогу, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Гомельскай абласной міліцыі.

Падобны выпадак адбыўся таксама на Гомельшчыне — у Калінкавічах. Там двухгадовая дзяўчынка абварылася гарачай кавай, якую вывернула на сябе з кубка. У выніку дзіця трапіла ў рукі медыкаў з апёкамі першай-трэцяй ступені.  

Ілюстратыўнае фота з сайта novayagazeta-ug.ru