У Гомелі дзве бабулькі затрымалі рабаўніка
Гомельская міліцыя ўзнагародзіла дзвюх сёстраў-пенсіянерак, якія дапамаглі затрымаць рабаўніка, паведамляе БелаПАН. Кабеты сталага веку — адной 73 гады, другой 80 — гулялі па цэнтральным парку Гомеля. Яны заўважылі, як нейкі малады чалавек залез у кішэню да мужчыны, што быў нападпітку. Бабулькі кінуліся да рабаўніка і паспрабавалі яго затрымаць. Хлопец уцёк, але на крык жанчынаў прыбег міліцэйскі патруль. Злачынцу злавілі праз колькі хвілінаў на вуліцы Пралетарскай, побач з паркам. Рабаўніком быў раней судзімы гамяльчанін, які да таго ж стаіць на ўліку ў наркалагічным і псіханеўралагічным дыспансэрах.
За дапамогу ў затрыманні злачынца бабулькам уручылі падзячныя лісты і грашовыя прэміі — па 180 тысяч рублёў кожнай.
За дапамогу ў затрыманні злачынца бабулькам уручылі падзячныя лісты і грашовыя прэміі — па 180 тысяч рублёў кожнай.