У Гомелі экспануюць эксклюзіўныя рэчы італьянскіх дамоў моды (фота)
Наведвальнікі выставы могуць пабачыць на свае вочы сапраўдныя рэчы ад Dolce&Gabbana, Armani, Versace, Prada, Gucci ды Fendi.
Выстава “Made in Italy” адкрылася ў Гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў пры падтрымцы амбасады Італьянскай Рэспублікі.
Выстаўленыя рэчы эксклюзіўныя не толькі тым, што прадстаўляюць знакамітыя дамы моды, але і тым, што калісьці яны належылі знакамітым асобам. Сярод экспанатаў можна пабачыць абутак і торбачкі, якія належылі Жаклін Кэнэдзі, Сафі Ларэн, Джуліі Робертс, Элтану Джону, Мадоне, Барбары Стрэйзанд ды іншым.
Выстава распачала сваю працу з 17 лістапада і скончыцца амаль праз месяц.





