У Гомелі гарадскія ўлады збіраюцца адстрэльваць варон

Гарадскім уладам Гомеля, верагодна, прыйдзецца наладзіць адстрэл птушак і, такім чынам, рэгуляваць іх папуляцыю. Гэта найбольш танны спосаб пазбавіцца ад вялікай колькасці варон, якія штораніцу злятаюцца ў абласны цэнтр з навакольных звалак.  
     Адна адмысловая ўстаноўка для адпужвання варон каштуе каля 500 тысяч еўра. На кожную праблемную "птушыную" кропку з-за дарагавізны паставіць яе будзе немагчыма, паведамляе газета "Савецкі раён".