У Гомелі графіціста злавілі па яго "творчым подпісе"
З маладога чалавека збіраюцца спагнаць кампенсацыю за псаванне будынкаў у горадзе.
У Гомелі міліцыянеры затрымалі 20-гадовага графіціста, які псаваў фасады будынкаў. Яго малюнкі, зробленыя з дапамогай балончыкаў з фарбай, былі знойдзены на сямі вуліцах горада.
Мастак — жыхар Хойнікаў, навучэнец аднаго з гомельскіх каледжаў. Ідэнтыфікаваць яго атрымалася дзякуючы тэгам — творчым подпісам, якія ён пакідаў на сценах. Тэг быў расшыфраваны з дапамогай сацыяльных сетак і апытанняў іншых графіцістаў, інфармуе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі.
У адносінах да правапарушальніка складзены пратакол за дробнае хуліганства, а зацікаўленыя ведамствы рыхтуюць іскавую заяву аб спагнанні з яго нанесенай матэрыяльнай шкоды. Памер кампенсацыі складзе дзясяткі мільёнаў рублёў.
Здымак з архіву. Фота: ria.ru