У Гомелі гвалтаўнік забіў дзвюх дзяўчат

У Гомелі знайшлі целы дзвюх дзяўчат. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яны былі забітыя гвалтаўніком. Яго, нібыта, ужо затрымалі.

БелаПАН адзначае, што загінулыя — мясцовыя жыхаркі. Адна з іх, 1988 года нараджэння, пайшла на працу раніцай 15 траўня і знікла. Другая, 1990 года нараджэння, знікла яшчэ летам мінулага года. 15 ліпеня, у дзень свайго нараджэння, яна пайшла на працу і дахаты не вярнулася.

Sputnik дадае, што затрыманы мужчына прызнаўся ў забойствах.

У Гомелі мужчына забіў каханую ў свой дзень народзінаў (відэа)