У Гомелі каталікі моляцца аб дажджы

За пасланне дажджу маліліся вернікі падчас набажэнства ў гомельскім касцёле Раства Маці Божай. У старажытнай малітве Суплікацыі людзі прасілі Бога аб абароне ад стыхійных бедстваў.  Святар заклікаў вернікаў маліцца аб дажджы штодня і падмацоўваць свой кліч аб дапамозе да Бога пастом, інфармуе БелаПАН.