У Гомелі малое дзіця ўцякала ад маці па праспекце сярод машын (відэа)
На шчасце, кіроўцы былі ўважлівыя, а бацькі хутка дагналі сваё дзіця.
Незвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак у Гомелі на праспекце Леніна. Там малое дзіця (на выгляд ва ўзросце каля 2-х гадоў) бегала па праезнай частцы і ледзь не трапіла пад тралейбус. На шчасце, і кіроўцы былі ўважлівыя, і чырвонае святло стрымала плынь аўтамабіляў, да таго ж нарэшце з'явіліся бацькі, якія дагналі і забралі сваё дзіця, інфармуе сайт onliner.by.