У Гомелі міліцыя шукае латарэйнага маньяка

У Гомелі міліцыя працягвае шукаць хлопца, які крадзе латарэйныя білеты.

За адзін дзень у розных месцах горада ён сцягнуў іх у вулічных рэалізатараў 90 штук. Спачатку хлопец двойчы скраў па 14 білетаў, пасля ён адкрыта забраў у іншага распаўсюдніка яшчэ 62 білеты.

Паводле звестак праваахоўных органаў, злодзею на выгляд 16-17 гадоў, асоба яго пакуль не ўстаноўленая. Страты, нанесеныя “Нацыянальным спартыўным латарэям”, ацэньваюцца ў 186 тысяч рублёў.

БелаПАН