У Гомелі могуць з’явіцца рачныя катэры ўласнай вытворчасці
Гомельскі суднабудаўнічы-суднарамонтны завод мае намер арганізаваць вытворчасць малых суднаў і плывучых канструкцый. Гэты праект пакуль толькі ў стадыі інвестыцыйнай прапановы і пошуку фундатара для яго рэалізацыі. Завод хоча прыцягнуць інвестыцый на 3 мільёнаў долараў для стварэння сумеснага прадпрыемства па вытворчасці малых суднаў і плывучых канструкцый. Плануецца будаўніцтва базавага катэра-платформы, шпацырна-экскурсійнага катэра, плывучай дачы, суднаў адмысловага прызначэння.
У якасці рынкаў збыту разглядаюцца як унутраны рынак Беларусі, так і рынкі блізкага замежжа.
У якасці рынкаў збыту разглядаюцца як унутраны рынак Беларусі, так і рынкі блізкага замежжа.