У Гомелі мужчына скокнуў з маста ў раку Сож

У Гомелі 29-гадовы мужчына скокнуў з пешаходнага маста ў раку Сож і загінуў.  Здарэнне адбылося ўначы. Неўзабаве на месцы пачаліся пашуковыя работы. Толькі раніцай вадалазы знайшлі на дне Сожа цела мужчыны.

Праваахоўныя органы зараз высвятляюць абставіны яго смерці.

БелаПАН