У Гомелі на маршруце загарэўся гарадскі рэйсавы аўтобус (фота, відэа)

Здарэнне адбылося каля 7.30 24 кастрычніка на маршруце №22 "5 мікрараён - ЗЛіН". Кіроўца паспеў высадзіць пасажыраў да таго, як у салоне ўспыхнуў пажар, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у раёне прыпынку "Стадыён "Лакаматыў" у аўтобусе пачалося задымленне. Кіроўца спыніўся і паспеў выпусціць людзей. Практычна адразу ж пасля гэтага адбылося ўзгаранне ў маторным адсеку аўтобуса, які знаходзіцца пасярэдзіне транспартнага сродку. Пацярпелых няма, паведамляе БелТА.

Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. У выніку пажару маторны адсек аўтобуса выгарэў цалкам.

Фота odsgomel.org