У Гомелі неафашысты справакавалі бойку паміж маладзёжнымі групоўкамі

Масавая бойка паміж маладзёжнымі групоўкамі адбылася ў Гомелі 2 ліпеня. Пра яе стала вядома толькі сёння.  Як паведамляе БелаПАН, у бойцы ўдзельнічалі каля 60 чалавек. Каля 30-ці прыхільнікаў неафашызму, узброеных палкамі, бітамі і нажамі, напалі на прыблізна такую ж колькасць моладзі, якая вярталася з хард-рокавага канцэрту.

Падчас бойкі адзін з удзельнікаў канцэрту, 25-гадовы хлопец, быў паранены нажом у грудзі. Нападніка на месцы затрымалі міліцыянты, у адносінах яго распачатая крымінальная справа.