У Гомелі невядомы скраў у прадпрымальніка 200 пар жаночага абутку
У гомельскага індывідуальнага прадпрымальніка невядомы скраў 200 пар жаночага абутку розных памераў. 18 сакавіка па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа, піша агенцтва БелаПАН. Прадпрымальнік заявіў, што абутак знік у адзін з дзён з 12 па 16 сакавіка. Ён захоўвалася ў гаражы, куды злачынец пракраўся, падабраўшы ключ.