У Гомелі пад цяжарам снегу абрынуўся дах дома

Дах нежылога чатырохкватэрнага дома барачнага тыпу абрынуўся ў Гомелі пад цяжарам снегу. Здарэнне адбылося ўвечары ў суботу. У той момант у будынку знаходзілася жанчына, якая не пацярпела. Як паведамляе БелаПАН, летась дом быў прызнаны аварыйным, электрычнасць і газ у ім адключылі, а ўсе жыхары атрымалі ключы ад новых кватэр. Аднак адну сям'ю з шасці чалавек новая кватэра не задаволіла і яны вярнуліся ў стары барак.