У Гомелі пад лёд праваліся трое дзяцей, двое загінулі (відэа)
Трагічнае здарэнне адбылося ў сераду, 4 снежня, прыблізна ў 16.30 на пратоцы Волатава.
Паводле папярэдніх дадзеных, сведкам таго, як трое хлопчыкаў праваліліся пад лёд, стала брыгада хуткай медычнай дапамогі. Аднаго з іх медыкі паспелі выцягнуць з вады. Як паведамляе БЕЛТА, выратаванага 7-гадовага хлопчыка завезлі ў абласную клінічную дзіцячую лякарню з дыягназам "пераахалоджанне".
Іншыя дзеці загінулі, сярод іх — брат хлопчыка, якога ўдалося выратаваць. Целы загінулых ужо знайшлі выратавальнікі. Высвятляюцца абставіны здарэння.
Фота — bymedia.net