У Гомелі падатковая ўзялася за рэпетытараў (фота)

Гомельская падатковая інспекцыя ўзялася  за рэпетытараў і нянечак — улёткі з характэрным зместам пачалі з’яўляцца ў Гомелі, як рэкламныя аб’явы — на слупах.  Падаткавікі нагадваюць, што каб дзейнічаць у межах закону, рэпетытары, нянечкі, а таксама прыбіральшчыцы не абавязаныя нават рэгістравацца ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Трэба проста стаць на ўлік і раз на месяц плаціць адзіны падатак.