У Гомелі пасадзілі фальшывага палкоўніка КДБ

Гомельскі суд прыгаварыў да шасці гадоў турмы грамадзяніна Украіны, які займаўся махлярствам, выдаючы сябе за палкоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Па дадзеных праваахоўных органаў, украінец арганізаваў фіктыўную здзелку па продажы зямельнага надзелу, атрымаўшы ад жыхара Гомеля 30 тысяч долараў. Ашуканца затрымалі сапраўдныя супрацоўнікі КДБ.

У Беларусі ўкраінец знаходзіўся нелегальна. Суд прызнаў яго вінаватым у падробцы і махлярстве. Маёмасць украінца (у прыватнасці, яго "Мэрседэс", а таксама 23 тысячы долараў), была канфіскавана.

БЕЛТА