У Гомелі плануюць усталяваць помнік дворніку

У Гомелі магчыма з’явіцца помнік дворніку. З такой ідэяй выступіў старшыня гомельскага гарвыканкаму Аляксандр Бяляеў.  Нядаўна быў завершаны адбор эскізаў будучай скульптуры. Конкурс выйграла самая маладая яго ўдзельніца, жыхарка абласнога цэнтра Яна Канавалава.

Яна стварыла вобраз дворніка, як «маленькага добрага чалавека», у нагах якога сядзіць котка, а на капялюшы — птушка. Зараз гарадскія ўлады шукаюць месца для скульптуры. Помнік адліюць у поўны рост з бронзы. Мяркуецца, што ён будзе адкрыты вясной 2008 года.

БелаПАН