У Гомелі працягваюцца крадзяжы святлафораў

Крадзяжы святлафораў працягваюцца ў Гомелі. Невядомы злачынца "ўзяў на памяць" святлафор са слупа на вуліцы Магілёўскай. ДАІ панесла страты ў памеры амаль аднаго мільёна рублёў, паведамляе газета "Звязда". Нагадаем, у лютым сёлета з перакрыжавання вуліц Савецкай і Яфрэмава ў Гомелі зніклі два святлафоры, была распачатая крымінальная справа.