У Гомелі прадаюць канфіскаваную ваду (фота)

У Гомелі ў адной з крамаў канфіскаваных тавараў прадаюць канфіскаваную ваду ў бутлях па 19 літраў. Кошт вады разам з тарай складае 23 тысячы 100 рублёў, што амаль на дзесяць тысячаў меней звычайнага кошту на такую ёмістасць.