У Гомелі праходзіць сустрэча Лукашэнкі і Юшчанкі

У Гомелі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў у сераду праходзіць сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі. Падчас перамоў абмяркоўваюцца актуальныя пытанні двухбаковых адносін, а таксама супрацоўніцтва Беларусі і Ўкраіны з Еўрасаюзам у кантэксце магчымасцяў, якія адкрывае новая праграма ЕС "Усходняе партнёрства", паведамляе БелаПАН.