У Гомелі праходзіць выстава ледзяных скульптур (фота)

У гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў 4 лютага адкрылася выстава ледзяных скульптур гомельскага мастака Руслана Ярохава. На выставе прадстаўлена крыху больш за дзясятак ледзяных твораў.  Сярод іх ёсць і скульптуры з уласнымі імёнамі: "Я кахаю цябе?..", "Душа", "Дыяграма кахання", "Не забудзьцеся пакарміць бяздомных жывёл!". Для стварэння скульптур выкарыстана каля шасці тон лёду.

Дарэчы, аўтар працуе не толькі з лёдам, але і з мармурам, керамікай, пяском, шакаладам і нават у 3D.










Фота Еўрарадыё