У Гомелі праходзіць Зімовы ўніверсітэт ЮНЭСКА

Болей за 40 школьных і студэнцкіх клубаў ЮНЭСКА з розных рэгіёнаў Беларусі ўдзельнічаюць у Зімовым універсітэце, які праходзіць 5-6 лютага ў Гомелі.  У часе тэматычных круглых сталоў удзельнікі ўніверсітэта падзеляцца досведам рэалізацыі найбольш удалых, з іх пункту гледжання, праектаў, якія яны рэкамендуюць для далейшага распаўсюду. Эксперты правядуць майстар-класы па пытаннях дзейнасці ААН і ЮНЭСКА ў вырашэнні сучасных праблемаў, прафілактыцы ВІЧ, адлюстраванні праблемы ВІЧ-СНІД у кіна-відэа творчасці, паведамляе БелаПАН