У Гомелі спрабавалі скрасці скульптуру Бураціны
Напярэдадні адкрыцця чарговага тэатральнага сезону Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек на час пазбавіўся скульптурнай кампазіцыі "Бураціна". Яна была пастаўленая пры ўваходзе ва ўстанову год таму. У выходныя дні працаўнікі тэатра выявілі відавочную спробу дэмантаваць адлітую скульптуру, якая важыць больш за 200 кг. З трох мацаванняў, якія забяспечваюць устойлівасць кампазіцыі, непашкоджаным засталося толькі адно. Каб скульптура, каля якой звычайна любяць фатаграфавацца бацькі з дзецьмі, не павалілася, было вырашана зняць яе з пастамента.
"Беларускі партызан"
"Беларускі партызан"