У Гомелі стартаваў чэмпіянат Беларусі па вольнай барацьбе
Чэмпіянат Беларусі па вольнай барацьбе сярод мужчын і жанчын стартаваў 11 студзеня ў гомельскім Палацы гульнявых відаў спорту.
У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, трохразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў і сяміразовы чэмпіён свету па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь.
У сваім прывітальным слове ён зазначыў, што цяперашні чэмпіянат мае асаблівае значэнне, паколькі ў 2008 годзе пройдуць Алімпійскія гульні і беларускія спартсмены павінны праявіць сябе. Чэмпіянат завершыцца 13 студзеня.
БелаПАН