У Гомелі ствараюць музей Чарнобылю

Экспанаты прыносяць ветэраны і ліквідатары наступстваў аварыі, паведамляе БелаПАН. У МНС гавораць, што да цяперашняга часу дайшла невялікая колькасць рэчаў і прадметаў, якія сведчаць аб маштабах трагедыі.

У сувязі з гэтым Гомельскае абласное ўпраўленне МНС нават заклікала грамадзян прыняць удзел у стварэнні экспазіцыі будучага музея. Людзям прапануюць падзяліцца “цікавай інфармацыяй аб населеных пунктах, пацярпелых у выніку аварыі, або ўнікальным прадметамі, звязанымі з чарнобыльскай трагедыяй”. Зрабіць гэта можна патэлефанаваўшы ў Цэнтр прапаганды і навучання пры Гомельскім абласным упраўленні МНС.