У Гомелі створаны каталіцкі дэканат
Каталіцкі дэканат – новая тэрытарыяльная адзінка Рымска-каталіцкай царквы - створаная ў Гомелі. Раней у Гомельскай вобласці быў толькі адзін, Мазырскі дэканат. Другі дэканат спатрэбіўся для больш эфектыўнага кіравання касцёламі.
Ксяндзом-дэканам Гомельскага дэканату прызначаны настаяцель мясцовага
касцёла Славамір Ляскоўскі.
У новую тэрытарыяльную адзінку ўвайшлі каталіцкія прыходы Жлобіна, Рагачова, Светлагорску і Рэчыцы.
БелаПАН
У новую тэрытарыяльную адзінку ўвайшлі каталіцкія прыходы Жлобіна, Рагачова, Светлагорску і Рэчыцы.
БелаПАН