У Гомелі сын-"дармаед" спрабаваў забіць нажом свайго бацьку

Уначы ў Гомелі ў кватэры шматпавярховага дома адбылася сварка паміж 39-гадовым сынам і 78-гадовым бацькам. Першы быў у стане алкагольнага ап'янення. Сын накінуўся на бацьку з нажом у руках і спрабаваў яго забіць.

Як адзначае прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, пенсіянера шпіталізавалі. Пра тое, ці быў ён паранены, нічога не паведамляецца. Зламысніка затрымалі. Дарэчы, ён нідзе не працуе.

А ў Пінску затрымалі 65-гадовага пенсіянера. У яго кватэры знайшлі труп 36-гадовай жанчыны, якая нідзе не працавала. Высветлілася, што яе збіў гаспадар, які быў у стане алкагольнага ап'янення.

Фота: Fotolia