У Гомелі ў гарадской паліклініцы знайшлі ртуць (фота)

У Гомелі ў філіяле № 4 цэнтральнай гарадской паліклінікі (вул. Ландышава, 17) знайшлі ртуць. Яна знаходзілася ў санітарным вузле на чацвёртым паверсе. На месца выехалі ратавальнікі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, высветлілася, што 50 грамаў ртуці знайшлі падчас правядзення сантэхнічных работ па ачыстцы сіфона ўмывальніка. Адтуль яе вывезлі. Адзначаецца, што разліву ртуці ў памяшканні не адбылося, не было зафіксавана і канцэнтрацыі ў паветры пароў ртуці.

Фота: МНС