У Гомелі ўладкоўваюць першы вулічны тэлеэкран
Металічны каркас для першага ў Гомелі вулічнага тэлевізійнага экрана нарэшце прыбралі з-пад ног мінакоў. Канструкцыю, якая з тыдзень праляжала на скрыжаванні вуліц Савецкай і Перамогі, раз-пораз ствараючы перашкоды для людзей, нарэшце змясцілі ў тыдзень таму падрыхтаваную для яе яміну. Уладкаваны экран будзе там жа, на скрыжаванні вуліц Савецкай і Перамогі.