У Гомелі ўначы згарэлі тры фуры (фота)
Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
Уначы 20 снежня ў Гомелі на стаянцы згарэлі тры грузавыя аўтамабілі (VOLVO МH-12, RENAULT, IVECO LD-260E43), якія належаць мясцоваму прыватнаму транспартнаму прадпрыемству. Як інфармуе прэс-служба МНС, у адным з грузавікоў пашкоджаны груз — мінеральная вада. Пацярпелых няма.
Прычына пажару і матэрыяльныя страты пакуль невядомыя.




Фота — МНС