У Гомелі вуліцу назавуць у гонар міністра БНР?
Тапанімічная камісія Гомельскага гарвыканкама запатрабавала даць звесткі аб пражыванні ў Гомелі міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Палуты Бадуновай (1885 — 1938) або яе сваякоў. З гэтай просьбай камісія звярнулася да актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", якія ініцыявалі разгляд магчымасці перайменавання вуліцы балгарскага камуніста Георгія Дзімітрава ў гонар Бадуновай. Раней па просьбе гарвыканкама камісіі былі пададзеныя звесткі аб тым, якую ролю міністр адыграла ў гісторыі горада і ці была яна рэабілітаваная пасля сталінскіх рэпрэсій.
БелаПАН нагадвае, што летась да просьбы перайменаваць вуліцу Дзімітрава у гонар Палуты Бадуновай было перададзена больш за 280 подпісаў жыхароў Гомеля.
БелаПАН нагадвае, што летась да просьбы перайменаваць вуліцу Дзімітрава у гонар Палуты Бадуновай было перададзена больш за 280 подпісаў жыхароў Гомеля.