У Гомелі з-за выбуху тэлевізара загарэўся гатэль, ахвяраў няма

Гатэль "Уют" гарэў уначы ў Гомелі. Прычынай пажару стаў выбух тэлевізара ў адным з нумароў на першым паверсе.  На шчасце, выратавальнікі і працаўнікі гатэлю паспелі вывесці на вуліцу з будынка ўсіх людзей - каля 200 чалавек. З верхніх паверхаў ім давялося эвакуіравацца па пажарных лесвіцах, паведамляе тэлеканал ОНТ