У Гомелі затрымалі дэмакратычных актывістаў
У цэнтры Гомеля затрыманыя актывісты, перадае Радыё Свабода. Яны ад імя Каардынацыйнай рады Аб'яднаных дэмсілаў Гомельскай вобласці раздавалі віншавальныя паштоўкі з нагоды Дня незалежнасці.
Сярод затрыманых Васіль Палякоў, Юрась Глушакоў, Ларыса Шчыракова. Затрыманыя знаходзяцца ў пастарунку Цэнтральнага раёна Гомеля.
Нагадаем, перад акцыяй быў затрыманы таксама актывіст Уладзімір Няпомняшчы, бо на яго майцы было напісана: "За Беларусь без Лукашэнкі! Хопіць! Надакучыў!"
"Прыкладна праз 15 хвілін да нас падышлі ў цывільным. Яны сказалі, што мы раздаём улёткі, дзе ўтрымліваецца антыпалітычная інфармацыя", - распавёў дэмактывіст Васіль Палякоў.
У паштоўках гомельскіх актывістаў напісана, што "27 ліпеня 1990 года ў Мінску была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Гэты дакумэнт стаў першым афіцыйным крокам да самастойнасці Беларусі. Менавіта ад гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі нашай краіны. Праблема незалежнасці Беларусі самым непасрэдным чынам звязана з дэмакратыяй, з дабрабытам і свабодай кожнага асобнага чалавека. Незалежнасць нашай дзяржавы – гэта адзін з галоўных чыннікаў і гарантыя пабудовы свабоднага, дэмакратычнага грамадства. Логіка падзеяў і здаровы сэнс гавораць пра тое, што свабода абавязкова вернецца ў Беларусь, а незалежнасць краіны стане велізарнай каштоўнасцю ўсяго беларускага народа".