У Гомелі затрымана давераная асоба Статкевіча

У Гомелі сёння раніцай затрыманы Юры Захаранка, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Актывіст паспеў патэлефанаваць жонцы і паведаміць, што яго затрымала міліцыя нібы за нецэнзурную лаянку. Дзе ён цяпер — невядома, паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваабаронцу Леаніда Судаленка.