У Гомелі жанчыны-"перапісчыцы" абрабавалі пенсіянера

Невядомыя працягваюць рабаваць кватэры пенсіянераў у Гомелі, прадстаўляючыся "перапісчыкамі".
Тыдзень таму хлопец 20-25 гадоў зайшоў у кватэру 75-гадовай жанчыны, нібыта, каб перапісаць яе звесткі, і стаў патрабаваць грошы, а пасля ўцёк. Днямі дзве жанчыны пад выглядам працаўнікоў, што праводзяць перапіс насельніцтва, завіталі ў кватэру 72-гадовага пенсіянера і скралі ў яго 2 мільёны рублёў, паведамляе БелаПАН.

Як вядома, перапіс насельніцтва ў Беларусі скончыўся 24 кастрычніка.