У гомельскага журналіста КДБ забраў відэакамеру

Жорсткі дыск камп’ютара і відэакамеру забралі супрацоўнікі КДБ у гомельскага журналіста Сяргея Падсасоннага.
12 студзеня яны правялі ператрус у яго кватэры. Падставай для гэтага было названае магчымае дачыненне журналіста да дзейнасці “Маладога фронту”.

Былі затрыманыя і двое сяброў Падсасоннага, якіх ён паклікаў на дапамогу. Антона Бандарэнку схапілі супрацоўнікі КДБ, а Дзмітрыя Лысага затрымалі аж пяць міліцыянтаў. Апошняга адпусцілі з пастарунка праз гадзіну, пасля таго, як склалі адміністрацыйны пратакол “за супраціў супрацоўнікам міліцыі”. Бандарэнка ўчора знаходзіўся ў абласным упраўленні КДБ.

БелаПАН