У гомельскай кавярні працуе двайнік Аляксандра Рыбака (фота)

Двайнік Аляксандра Рыбака, нарвежскага спевака беларускага паходжання, працуе ў гомельскай кавярні.   Хлопец гэты на "Еўрабачанне" ў Маскву не ездзіў і песню пра разбітае сэрца не спяваў. Імя яго — Васіль. І як нарадзіўся ў Беларусі, так тут і жыве, працуе звычайным афіцыянтам ў “Cinema-kafe” ужо амаль год.