У гомельскай лякарні хворым далі ртуць на талерках
Пацыенты лор-аддзялення адной з лякарняў Гомеля падчас абеду ў сталовай 14 верасня выявілі ртуць у сваіх талерках. Пра гэта яны паведамілі ў міліцыю.
На месца здарэння выехалі выратавальнікі ды міліцыянты, паведамляе БелаПАН.
Выявілася, што ў раздатачным памяшканні лопнула колба ртутнага тэрмометра. Выратавальнікі знайшлі ртуць вагой больш за 1 грам у трох талерках.
Цяпер праводзіцца праверка.