У Гомельскай новабудоўлі пасяліліся прывіды?
Зіхоткі шматпавярховік пабудаваны на месцы канцлагера, дзе фашысты знішчылі 100 тысяч савецкіх салдатаў.
Новы корпус інстытута "БелНДПІнафта" у гістарычным месцы Гомеля — на вуліцы Кніжнай — здалі некалькі месяцаў таму. Неўзабаве некаторыя супрацоўнікі інстытута пачалі пераказваць адно аднаму страшныя гісторыі: па начах у будынку пачатку спрацоўваць сігналізацыя і адбывацца містычныя рэчы.
"Спачатку ўсе думалі , што новая апаратура сваволіць, — распавядае "Комсомольской правде в Белоруссии" адзін з супрацоўнікаў інстытута. — Але пасля таго, як мясцовую сталовую здалі для правядзення вяселля, пачаліся сапраўдныя жахі. З цёмных калідораў сталі даносіцца стогны, крыкі, плач, грукат. Ахоўнікі так нікога са старонніх і не знайшлі".
Людзі ўпэўненыя, што містычныя рэчы адбываюцца праз тое, што новы будынак пабудавана на костках. На гэтым месцы раней размяшчаўся фашысцкі лагер для ваеннапалонных, у якім загінула больш за 100 тысяч савецкіх салдатаў.
У кіраўніцтве інстытута адмовіліся каментаваць чуткі пра прывіды. Ахоўнікі кажуць пра тое, што ў 12-павярховіку такая вентыляцыя, што пачуць можа ўсё, што заўгодна. Асабліва калі на вуліцы моцны вецер.
Тым часам, гомельскія гісторыкі пацвярджаюць, што канцлагер размяшчаўся менавіта на месцы новабудоўлі.
"Капаючы катлаван пад падмурак, экскаватары паднялі на паверхню горы чалавечых костак. Гэта засведчылі жыхары суседніх дамоў. Праўда, фатаграфій зрабіць ніхто не паспеў. Я накіраваў зварот у гарвыканкам з патрабаваннем па ўсіх правілах эксгумаваць парэшткі, — кажа вядомы гомельскі гісторык Юрый Глушакоў. — Але мне з гарвыканкама адказалі, што звесткамі аб людскіх пахаваннях у гэтым месцы не маюць. Будоўлю не спынілі і парэшткі шукаць не сталі".
Фота: novostroyki.by.