У Гомельскай вобласці ліквідаваныя тры дзіцячыя летнікі
У Гомельскай вобласці мясцовыя ўлады ліквідавалі тры дзіцячыя аздараўленчыя летнікі. Прычынай стала іх неадпаведнасць санітарным патрабаванням. Як паведамляе БелаПАН, закрыліся летнікі "Палессе" ў Петрыкаўскім раёне, "Пціч" у Кастрычніцкім раёне і "Сяброўства" ў Светлагорскім раёне.
Дырэктар лагера "Палессе" Ганна Туравец распавяла, што зараз распрадаецца маёмасць і выплачваюцца пазыкі лагеры. Корпусы аздараўленчай установы не ўцепленыя, не абсталяваныя вадаправодам і каналізацыяй — гэта і стала прычынай ліквідацыі.
27 шчытавых і пяць цагляных карпусоў мяркуецца знесці, але не раней чым праз два гады. Да таго часу людзі самі разнясуць корпусы па дошках, упэўненая дырэктар.