У Гомельскай вобласці забаранілі ўваход у лясы

У сувязі з гарачым і сухім надвор'ем у Гомельскай вобласці насельніцтву забаронена наведваць лясы і тарфянішчы. І нават заязджаць туды на транспарце.

Такім чынам мясцовыя ўлады змагаюцца з распаўсюдам пажараў. За 10 апошніх дзён на Гомельшчыне адбылося 28 узгаранняў тарфянішчаў, лясоў і хмызнякоў агульнай плошчай больш за 30 гектараў, перадае БелаПАН. Усе лясныя пажары былі аператыўна пагашаныя, ачагі ўзгаранняў у апошні час не зафіксаваныя.