У гомельскіх абменніках скончыліся беларускія рублі (фота)
Каля гомельскіх абменных пунктаў часамі ізноў, як узімку, з'яўляюцца чэргі. Прычына ў тым, што ў абменніках бракуе беларускіх рублёў, паведамляе Odsgomel.org Напрыклад, такую сітуацыю можна назіраць у паабедзенны час каля вакзалу. Тут у акенцах перасоўных абменнікаў, дый стацыянарных таксама, стракочуць аб'явы "Беларускіх рублёў няма" ці "Беларускія рублі дробныя".
Аператары абменнікаў раяць прыходзіць мяняць грошы зранку.
Фота — Odsgomel.org
Аператары абменнікаў раяць прыходзіць мяняць грошы зранку.
Фота — Odsgomel.org