У гомельскіх актывістаў КДБ праводзіць ператрус

У офісе гомельскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кватэрах дэмакратычных актывістаў праходзяць вобыскі.

У прыватнасці, зараз супрацоўнікі КДБ праводзяць вобыск у прыватным доме, у якім арандуе памяшканне пад офіс абласная арганізацыя АГП. Пра гэта паведаміў БелаПАН па тэлефоне праваабаронца Леанід Судаленка

Ператрус у межах крымінальнай справы следчыя органы праводзяць у гомельскага каардынатара партыі БХД Кастуся Жукоўскага.

У той жа час супрацоўнікі КДБ настойліва патрабуюць ад маці маладзёвага актывіста Яўгена Якавенкі, каб яна адчыніла дзверы, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"