У Гомельскім аблвыканкаме не ведалі, навошта Якабсон з'ехаў у Мінск

Прызначэнне гомельскага губернатара Аляксандра Якабсона старшынём Камітэта дзяржкантролю стала нечаканасцю для яго калегаў па аблвыканкаме. "Ён сёння раніцай у Мінск з'ехаў, а навошта, мы не ў курсе. Навіна стала для нас поўнай нечаканасцю”, — сказалі "Камсамолцы" ў прэс-службе аблвыканкама.

Цяпер тут чакаюць вяртання са сталіцы Аляксандра Серафімавіча, каб развітацца з былым ўжо кіраўніком. Наконт пераемніка Якабсона ў аблвыканкаме няма ніякіх здагадак.