У гомельскім аэрапорце вызваляюць закладнікаў
19 чэрвеня на базе РУП "Аэрапорт Гомельавія" пройдуць антытэрарыстычныя вучэнні. Чэкісты будуць адпрацоўваць вызваленне закладнікаў на авіяцыйным транспарце. У вучэннях будуць задзейнічаныя ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці, Антытэрарыстычны цэнтр КДБ Беларусі, група "Альфа", а таксама органы кіравання і праваахоўныя ведамствы Гомельскай вобласці.
Агульнае кіраўніцтва вучэннямі будзе ажыццяўляць першы намеснік старшыні КДБ генерал-маёр Васіль Дземянцей.
"БелаПАН"
Агульнае кіраўніцтва вучэннямі будзе ажыццяўляць першы намеснік старшыні КДБ генерал-маёр Васіль Дземянцей.
"БелаПАН"