У гомельскім Доме дзіцяці загінуў трохгадовы хлопчык
У гомельскім абласным Доме дзіцяці загінуў трохгадовы хлопчык. Трагедыя адбылася 12 кастрычніка прыкладна ў 18 гадзін. Хлопчык знаходзіўся з групай дзяцей на прагулцы. На яго нібы звалілася шафа, якая з невядомых прычынаў знаходзілася на двары Дома дзіцяці каля гаспадарчых пабудоваў. Пацярпелага даставілі ў абласную лякарню, дзе ён сканаў, адзначае БелаПАН.
Пракуратура высвятляе акалічнасці трагедыі. Паводле папярэдніх звестак, дзіця памёрла ад траўмаў унутраных органаў, у тым ліку ад разрыву пячонкі.
Варта адзначыць, што гэта не першая трагедыя сёлета ў гомельскім Доме дзіцяці. У сакавіку тут з віне медсястры загінула паўтарагадовая дзяўчынка, яе сястра-блізнюк атрымала траўму.
Экспертыза вызначыла, што дзяўчынка сканала ад разрыву пячонкі і наступнага крывацёку. У яе сястры была зафіксаваная тупая траўма жывата, якая стала прычынай разрыву пячонкі. Акрамя таго, на целах абедзвюх дзяўчынак былі выяўленыя шматлікія сінякі рознага тэрміну даўнасці.
Вінаватай у здарэнні была прызнаная медсястра Дома дзіцяці. За неналежнае выкананне службовых абавязкаў, што пацягнула смерць дзіцяці, і нанясенне цяжкіх целавых пашкоджанняў малалетняму суд прысудзіў яе да шасці гадоў пазбаўлення волі.