У Гомельскім раёне гарэў цялятнік (фота)

Позна вечарам 5 ліпеня ў вёсцы Старая Беліца Гомельскага раёна загарэўся цялятнік. Працаўнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства і ратавальнікі паспелі выратаваць 27 цялят ва ўзросце ад 6 да 9 месяцаў, іх вывелі з будынка. Агонь паспеў знішчыць дах цялятніка. Пацярпелых няма. Прычына пажару пакуль невядомая, адзначае прэс-служба МНС.

Фота: МНС